МЕНЮ

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Время работы: понедельник - четверг 9.00-18.00, пятница 9.00-15.30

.

«Здоровые дети — здоровая нация!»

.

.

.
МЕНЮ

Я і маё здароўе. Канспект заняткаў у сярэдняй групе

Дашкольны ўзрост вырашальны у фарміраванні асноў фізічнага і псіхічнага здароўя. Важна на гэтым этапе сфарміраваць у дзяцей веды і практычныя навыкі здаровага лада жыцця, асэнсаваную патрэбнасць у сістэматычных занятках фізічнай культурай і спортам.

Задачы:

сістэматызаваць уяўленні дзяцей аб здароўі і здаровым ладзе жыцця;

сфарміраваць неабходнасць клапаціцца пра сваё здароўе;

замацаваць веды аб прафесіях;

развіваць увагу, памяць, мысленне, маўленне;

выхоўваць у дзяцей добразычлівае стаўленне адзін да аднаго.

Матэрыял: карткі з выявамі карысных і шкодных прадуктаў; карцінкі на тэму «Распарадак дня»; малюнкі прадметаў гігіены (мыла, зубная шчотка, зубная паста, ручнік і да т. п.).

Ход заняткАЎ

  1. I. Арганізацыйны этап

Выхавальнік чытае дзецям верш Т. Кляшторнай «Ветлівыя словы»:

«Калі ласка», «дзякуй»,

«Добры дзень» –

Ветлівыя словы

Чую ад людзей.

Ветлівымі словамі

Буду даражыць,

З ветлівымі словамі

Лёгка жыць.

Выхавальнік. Дзеці, давайце павітаемся і ўсміхнёмся адзін аднаму, бо калі людзі вітаюцца, то такім чынам жадаюць здароўя.

  1. II. Вызначэнне задач заняткаў

Гутарка пра здароўе

Выхавальнік. Што трэба рабіць, каб быць здаровым? (Займацца спортам, рабіць зарадку, правільна харчавацца, выконваць рэжым дня, мыць рукі, прымаць вітаміны, загартоўвацца, гуляць на свежым паветры і г. д.)

  1. III. Асноўны этап

Выхавальнік. Для таго каб быць здаровым, трэба правільна харчавацца. А  ці вядома вам, якія прадукты карысныя, а якія не?

Практыкаванне «Карысныя і шкодныя прадукты»

Раскласці карцінкі ў два кошыкі: у адзін – выявы з карыснымі прадуктамі і растлумачыць свой выбар, у другі – выявы з прадуктамі, якія шкодныя для здароўя, і таксама растлумачыць свой выбар.

Дзеці выконваюць заданне.

Выхавальнік. Малайцы! Я думаю, што цяпер вы дакладна не будзеце ўжываць у ежу шкодныя прадукты.

Дыдактычная гульня «Раскладзі карцінкі па парадку»

Выхавальнік. Да нас у групу заходзіў чараўнік Блытаніна. Ён пераблытаў карцінкі распарадку дня. Давайце разам раскладзём іх па парадку. (Дзеці раскладаюць карцінкі і тлумачаць паслядоўнасць свайго выбару.)

Выдатна! Вы добра справіліся з гэтым няпростым заданнем. Каб быць здаровым, кожную раніцу мы пачынаем з зарадкі.

Фізкультхвілінка

Раз, два, тры, чатыры, пяць – я не маю часу спаць.

Ведаю: спачатку я зраблю зарадку.

Першае заданне – гэта прысяданні.

Раз, два, тры, чатыры, пяць – тупаем нагамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць – пляскаем рукамі.

Усе да сонца пацягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся,

Верацёнцам пакруціцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся.

Выхавальнік. А зараз прапаную кожнаму ўспомніць сваё любімае практыкаванне, паказаць яго, а затым усім разам выканаць.

Дзеці па чарзе паказваюць свае любімыя практыкаванні і разам выконваюць іх.

Гульня «Роўным кругам»

Выхавальнік. Адзін за адным, роўным кругам будзем весела крочыць. Тое, што Даша (Дзіма, Рома, Света і г. д.) нам пакажа, тое і будзем выконваць.

Гульня паўтараецца некалькі разоў. Вядучыя мяняюцца.

Гульня «Я ўмею»

Выхавальнік. Вядома, што спорт дапамагае быць здаровым. А ёсць людзі, для якіх спорт – прафесія. І зараз мы ўспомнім назвы спартыўных прафесій.

Дзеці па ланцужку расказваюць, хто са спартсменаў што ўмее рабіць і чаго не ўмее. Напрыклад:

Я – лыжнік. Я ўмею катацца на лыжах, але не ўмею катацца на каньках. А ты?

Я – фігурыст. Я ўмею катацца на каньках, але не ўмею плаваць. А ты?

Я – плывец. Я ўмею плаваць, але не ўмею катацца на веласіпедзе. А ты?

Я – веласіпедыст. Я ўмею катацца на веласіпедзе, але не ўмею біць па мячы. А ты?

Я – футбаліст. Я ўмею біць па мячы нагой і галавой, але не ўмею гуляць у тэніс. А ты?

Я – тэнісістка. Я ўмею гуляць у тэніс, але не ўмею хадзіць па бервяне і выконваць практыкаванні са стужкай і абручом. А ты?

Я – гімнастка. Я ўмею хадзіць па бервяне, выконваць практыкаванні са стужкай і абручом, але не ўмею біць клюшкай па шайбе.

І г. д.

Загадкі

Выхавацель. Ёсць прадметы, якія дапамагаюць нам быць чыстымі, а значыць, і здаровымі. На маім стале ляжаць малюнкі з прадметамі гігіены. Я прапаную каму-небудзь з вас, не паказваючы малюнак астатнім, загадаць пра яго загадку. А мы паспрабуем яе адгадаць.

Дзеці па чарзе бяруць малюнкі і загадваюць свае загадкі. Астатнія даюць адказы.

Гульня «Так ці не так»

Выхавацель. Паслухайце выказванні. Калі вы лічыце, што так можна рабіць, адказвайце: «Так, можна!» Калі так рабіць нельга, кажыце: «Не, нельга!»

  • Пры сустрэчы можна вітацца?
  • Можна штурхаць таварыша?
  • Ці можна гучна крычаць у групе?
  • Калі вы сыходзіце, можна развітвацца?
  • Ці можна дзяліцца печывам з сябрамі?
  • Можна адбіраць цацкі адзін у аднаго?
  • Ці можна саступаць месца сталаму чалавеку ў аўтобусе?
  • Можна перапыняць сваімі пытаннямі суразмоўцу?
  1. IV. Падвядзенне вынікаў заняткаў
  2. V. Рэфлексія

Выхавацель. Для таго каб быць здаровым, трэба быць ветлівым, клапатлівым, уважлівым адзін да аднаго. І ад гэтага ва ўсіх будзе добры настрой. Дзеці, каб у нас быў добры настрой на ўвесь дзень, давайце скажам адін аднаму прыемныя словы.

Дзеці па крузе гавораць адзін аднаму кампліменты і пажаданні.

Іна Фогель, выхавацель дашкольнай адукацыі дзіцячага сада № 32 г. Магілёва

Научно-методический журнал «Здоровый образ жизни»

220070, г.Минск,
ул. Кальварийская, 25, офис 603

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

(8017) 270 16 86

Журнал в социальных сетях

     

We use cookies
Для того, чтобы мы могли качественно предоставить Вам услуги, мы используем cookies, которые сохраняются на Вашем компьютере. Нажимая ПРИНЯТЬ, Вы подтверждаете то, что Вы проинформированы об использовании cookies на нашем сайте.